Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаныя ляўрэаты Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2011 год


«Ніколі не было так складана выбраць ляўрэатаў прэміі, як у гэтым годзе», — гаворыцца ў заяве аргкаміту.

«2011 адкрыў сьвету такую велізарную колькасьць мужных, сьмелых і адважных беларусаў, гатовых ахвяраваць сваімі жыцьцямі і лёсамі дзеля свабоды сваёй краіны, што назваць усіх пайменна, наўрад ці, магчыма. Таму аргкамітэт Хартыі’97 узнагароджвае нацыянальнай прэміяй тры групы людзей, якія праявілі сябе ў гэтым годзе».

Хартыя’97 вызначыла 3 групы асобаў:

палітвязьні

сем’і палітзьняволеных

праваабаронцы і адкаваты


«У 2011 годзе рэпрэсіі ў Беларусі былі найбольш масавымі і жорсткімі. Тысячы беларусаў прайшлі праз турмы за тое, што захацелі зьмяніць сваё жыцьцё да лепшага і дамагчыся свабоды для сваёй Радзімы», — канстатуе аргкамітэт. «Усе, хто прайшоў праз турмы лукашэнкаўскага рэжыму і хто працягвае знаходзіцца там, ва ўмовах катаваньняў і бесчалавечнага абыходжаньня, — героі. Імёны змагароў за волю ўвойдуць у гісторыю, і іхняя адвага — прыклад не толькі для беларусаў, але і для людзей усяго сьвету».

За кратамі працягваюць знаходзіцца:

  • Андрэй Саньнікаў
  • Мікола Статкевіч
  • Зьміцер Бандарэнка
  • Зьміцер Дашкевіч
  • Алесь Бяляцкі
  • Мікалай Аўтуховіч
  • Эдуард Лобаў
  • Аляксандр Францкевіч
  • Арцём Пракапенка
  • Ігар Аліневіч
  • Яўген Васьковіч
  • Павел Сырамалотаў
  • Мікалай Дзядок
  • Павал Севярынец (на "хіміі")

Сем’і палітзьняволеных: «маці, бацькі, жонкі, мужы, дзеці беларускіх вязьняў сумленьня патрэсьлі ўвесь сьвет сваёй самаахвярнай любоўю і адвагай (...) Яны адстойвалі доўгія гадзіны на марозе, спрабуючы перадаць сваім блізкім у турму КДБ хоць крышку хатняга цяпла. Яны дамагаліся сустрэчаў і спатканьняў, праходзілі неймаверную колькасьць інстанцыяў і абыякавых чыноўнікаў, перажылі цынічныя і несправядлівыя суды над сваімі блізкімі, вытрымалі ціск і запалохваньня супрацоўнікаў КДБ. Яны не здаліся і ня проста чакаюць сваіх блізкіх на волі, яны змагаюцца, каб гэты час надышоў як мага хутчэй».

Праваабаронцы і адвакаты: «праваабарончыя арганізацыі працягваюць ратаваць жыцьці вязьняў сумленьня, падтрымліваючы іхнія сем’і, аказваючы юрыдычную дапамогу, і распавядаючы сьвету аб тым прававым бязьмежжы, якое сёньня робіцца ў Беларусі. Сіла праваабаронцаў апынулася настолькі вялікай, а іх дзейнасьць настолькі важнай, што ў гэтым годзе малох рэпрэсій абрынуўся і на іх. Лідэр вядучай праваабарончай арганізацыі „Вясна“ Алесь Бяляцкі быў кінуты ў турму па сфабрыкаваным абвінавачваньні, многія адвакаты за абарону палітвязьняў былі пазбаўленыя ліцэнзіяў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG