Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія апазыцыянэры памаліліся за палітвязьняў


Сябры апазыцыйных арганізацыяў Магілёва гадавіну разгону Плошчы пачалі адзначаць з наведваньня набажэнства.

Дзясятак актывістаў прыйшлі ў праваслаўны храм Трох сьвяціцеляў, каб памаліцца за спакой нявінна асуджаных і пакараных 19 сьнежня 2010 году. Апазыцыянэры ў царкве запалілі сьвечкі перад абразом Мікалая Цудатворцы.

«Год таму шмат людзей зазналі рэпрэсіі з боку ўлады. Іх віна ў тым, што яны наважыліся выйсьці на плошчу, каб абараніць свой выбар. Год прамінуў у гэткіх жа рэпрэсіях. Цяпер такія ўмовы, што правесьці нешта публічнае складана, таму мы зьвярнуліся да Бога, каб ён дапамог пацярпелым, каб даў ім сілы, веры і волі. Што ў нашых сілах, мы робім, але нашыя продкі заўжды зьвярталіся ў ліхія часіны да Бога з малітвамі», — зазначыў «Свабодзе» кіраўнік кааліцыі дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны Юры Новікаў.

Па сканчэньні службы актывісты адправілі тэлеграмы са словамі падтрымкі палітвязьням.
XS
SM
MD
LG