Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька Бяляцкага ў цяжкім стане. Суд вырашае, ці адпусьціць Алеcя разьвітацца


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Судзьдзя Першамайскага раённага суду Менску Тамара Высоцкая вырашае, ці адпусьціць Алеся Бяляцкага разьвітацца з бацькам.

Натальля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, паведаміла, што яна чакае рашэньня 20 сьнежня.

24 лістапада судзьдзя Першамайскага суду Менску Сяргей Бандарэнка пакараў кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага чатырма з паловай гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

Праваабаронцы, палітыкі і дыпляматы краінаў Эўразьвязу ды ЗША асудзілі вырак Бяляцкаму. Яны адзначаюць палітычную афарбоўку справы і тое, што віна Бяляцкага не было даказаная.
XS
SM
MD
LG