Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі на гадавіну Плошчы-2010


Затрыманы на акцыі 19 сьнежня 2010 году
Затрыманы на акцыі 19 сьнежня 2010 году

19 сьнежня «Малады фронт» і «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» прапануюць запаліць сьвечкі на праспэкце Незалежнасьці: ад Акадэміі навук да плошчы Незалежнасьці, з 19 да 20 гадзінаў.

МФ зьвяртаецца да беларусаў: «Запалім сьвет у гонар тых, хто да гэтага часу беспадстаўна знаходзіцца ў турэмнай цемры. Запалім сьвятло на галоўных вуліцах свайго горада, калі мы ня хочам правесьці наступны год у крызіснай ночы».

«19 сьнежня 2010 году ў нашай краіне згасла сьвятло. Цэлы год мы жылі ў цемры. Адны спрабавалі ўбачыць неба скрозь цёмныя краты турэмных камераў, іншыя стаялі цёмнымі зімовымі раніцамі каля турмаў, каб даведацца хоць што-то пра сваіх блізкіх. У змрочны час мы стаялі ў чэргах да абменьнікаў і празь цемру адчувалі, як нябачна павялічваюцца ноччу кошты ў крамах. (...). Мы пазбавіліся прадпрыемстваў, якія распрадаюцца, каб часова заткнуць бюджэтныя дзіркі. Яны ўжо ніколі не прынясуць прыбытак. Па сутнасьці, можа здацца, што мы фактычна страцілі сваю краіну», — гаворыцца ў звароце.

«Хай кожны запаліць сваю сьвечку, дзе яму зручна: пры дарозе, на прыпынку, на прыступках крамы, кінатэатра. Давайце асьветлім не толькі Менск, але і цэнтральныя вуліцы іншых гарадоў нашай краіны! Праязджаючы на аўто 19 сьнежня з 19.00 да 20.00, дай нам ведаць, што мы разам!» — заклікаюць арганізатары акцыі.

19 сьнеженя 2010 году ў Менску адбылася маніфэстацыя супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. За ўдзел у акцыі было арыштавана каля 700 чалавек. 40 чалавек у тым ліку кандыдаты на прэзыдэнта патрапілі пад крымінальны перасьлед. Дагэтуль у зьняволеньні знаходзяцца былыя кандыдаты Мікола Статкевіч і Андрэй Саньнікаў, а таксама маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, паплечнік Саньнікава Зьміцер Бандарэнка і сустаршыня БХД Павал Севярынец.


Акцыі салідарнасьці ў замежжы

Варшава: Вулічныя акцыі пройдуць перад амбасадай Беларусі ў 12.00 і вечарам на Замкавай плошчы.

Вільня: Акцыя з 10.00 да 12.00 на плошчы Vinco Kudirkas.

Кіеў: Пікетаваньне амбасады Расеі (17.00) і амбасады Беларусі (19.00).

Лёндан: У галерэі «Сэрпантын» у 15.00 будуць чытаць казкі, якія напісаў у турме Андрэй Саньнікаў для свайго сына Даніка. 16.30 — акцыя каля беларускай амбасады.

Амстэрдам: Прэзентацыя фільму «Беларуская мара». Адрас: Arie Biemondstraat 111, NL-1054 PD Amsterdam.

19 міжнародных няўрадавых арганізацыяў (NGO) выступілі з заявай, у якой выказалі асноўныя патрабаваньні да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Сёньня, паводле закліку гэтых NGO, акцыі з нагоды гадавіны 19 сьнежня пройдуць на вуліцах эўрапейскіх сталіцаў. Іх мэта — нагадаць эўрапейскай грамадзкасьці пра палітвязьняў, якія за свае перакананьня ўтрымліваюцца ў беларускіх вязьніцах, а таксама пра сьмяротныя пакараньні, якія бліжэйшым часам могуць быць зьдзейсьненыя ў самым цэнтры Эўропы. Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызваленьня ўсіх беларускіх палітзьняволеных, а таксама захаваць жыцьцё асуджаным за тэракт 11 красавіка ў менскім мэтро.

«Эўрапейская Беларусь» нагадала КДБ пра Плошчу-2010

Вечарам 18 сьнежня актывісты «Эўрапейскай Беларусі» зрабілі графіці на помніку Фэліксу Дзяржынскаму насупраць цэнтральнага будынку КДБ у Менску




Фота charter97.org
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG