Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Кім Чэн Ір


Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір памёр у ноч з 17-га на 18-га сьнежня.

69-гадовы Кім Чэн Ір памёр «ад псыхічнай і фізычнай перастомы, вылікліканай бесьперапыннымі інспэкцыйнымі паездкамі па краіне ў інтарэсах будаўніцтва квітнеючай дзяржавы», паведаміла афіцыйнае паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК.

Кім Чэн Ір перанёс сардэчны прыступ, яго нельга было выратаваць, ўдакладняе ЦТАК.

Па дадзеных AP, паўночнакарэйскі лідэр пакутаваў ад дыябету і хваробы сэрца.

Цела памерлага лідэра КНДР Кім Чэн Іра зьмясьцілі ў Кымсусанскі мэмарыяльны палац (маўзалей Кім Ір Сэна) у Пхэньяне.



«Жалоба пачалася ў краіне 17 сьнежня і будзе доўжыцца да 29 сьнежня», — гаворыцца ў паведамленьні ЦТАК.

Улада ў КНДР «цалкам перайшла ў рукі Кім Чжон Ына», паведамілі паўднёвакарэйскія мэдыі.

Кім Чэн Ын — малодшы чын Кім Чэн Іра.

Кім Чэн Ір кіраваў Паўночнай Карэяй ад 1994 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG