Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле афіцыйных зьвестак, за апошнія два дні ў выніку масавых беспарадкаў загінулі 12 чалавек, дзясяткі параненыя.

Праваабаронцы заяўляюць, што загінулых і параненых нашмат больш. Аднак праверыць гэтыя звесткі немагчыма, ва ўсім Казахстане адключаны Twitter, заблякаваныя сайты незалежных СМІ, з горадам Жанаазенам і іншымі раёнамі на захадзе краіны, дзе пачаліся беспарадкі, адключаная тэлефонная сувязь.

Учора паліцыя ўжыла зброю для разгону ўдзельнікаў пратэсту ў пасёлку Шэтпе, якія перакрылі рух цягнікоў на мясцовай чыгуначнай
лініі. Паліцыя паспрабавала разблякаваць торы. У адказ дэманстранты падпалілі цеплавоз і закідалі вагоны бутэлькамі з запальнай сумесьсю. Пасьля гэтага паліцыянты былі вымушаныя ўжыць зброю, гаворыцца ў паведамленьні генпракуратуры Казахстану. Адзін чалавек загінуў, 12 параненыя.

Учора ж уладам удалося прадухіліць беспарадкі ў горадзе Акту. Іх удзельнікі выступілі ў падтрымку пратэстоўцаў у Жанаазене, дзе ў пятніцу падчас беспарадкаў загінулі 11 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG