Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская нафта для Беларусі таньнее на вачах


З абнародаванага ў пятніцу паведамленьня Белнафтахіму вынікае, што цана будзе ніжэйшай за дзейную, бо пры пастаўках у Беларусь перастануць дзейнічаць ня толькі экспартныя мыты, якія былі адмененыя на пачатку гэтага году, але і іншыя падаткі і спэцыяльныя зборы.

У інтэрвію агенцтву АФН неназваны супрацоўнік Белнафтахіму паведаміў, што расейскія дастаўцы адмянілі дадатковую прэмію да цаны на пастаўкі сыравіны на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Паводле яго, новы кошт расейскай нафты для Беларусі будзе на $ 20-40 за тону ніжэйшы, чым сёлетнія кошты (сярэдняя цана за 2011 год складае $ 437 за тону).

Паводле прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча, эканомія беларускага бюджэту ад новых ільготаў складзе каля 700 мільёнаў даляраў. Узамен Менск упершыню абавязаўся пастаўляць частку нафтапрадуктаў зь беларускіх заводаў на расейскі рынак.

Акрамя расейскай нафты ў аб'ёме 18 мільёнаў тон, Беларусь сёлета імпартавала каля мільёну тон азэрбайджанскай нафты і паўтара мільёна тон вэнэсуэльскай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG