Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскага актывіста аштрафавалі на 350 тысяч


Аляксандар Кірылаў (зьлева) і Сяргей Рыжоў
Аляксандар Кірылаў (зьлева) і Сяргей Рыжоў

Аляксандар Кірылаў — жыхар Віцебску, паплечнік былога прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Сяргея Рыжова, прыхільнік стварэньня Беларускай кансэрватыўнай партыі «Белая Русь». Актывіста асудзілі за хуліганства.

Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Ірына Закрэўская разьбірала адміністрацыйную справу, распачатую 10 лістапада. У той дзень Аляксандар Кірылаў наведаў цэнтар занятасьці, дзе стаіць на ўліку як беспрацоўны. Паводле пратаколу, складзенага ў Кастрычніцкім РАУС, спадар Кірылаў быў затрыманы, бо нецэнзурна абражаў кіраўніка і супрацоўнікаў віцебскага цэнтру занятасьці.

Сяргей Рыжоў, стваральнік партыі «Белая Русь», лічыць абвінавачаньне беспадстаўным: «Аляксандар не ўжывае нецэнзурнай лексыкі, гэта ведаюць усе, хто зь ім знаёмы. Суд адбываўся неаб’ектыўна: Кірылаву не далі папярэдне азнаёміцца са справай, ніводнае ягонае хадайніцтва не было задаволенае, у тым ліку наконт выкліку сьведак, якія маглі б засьведчыць яго невінаватасьць. Штраф памерам 350 тысяч — гэта істотная сума для беспрацоўнага. Я перакананы, што гэтае судовае рашэньне — безумоўны ціск на актывіста напярэдадні 19 сьнежня. У гэты дзень нашы аднадумцы заклікаюць суграмадзянаў распачаць бестэрміновы палітычны страйк і патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG