Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 17-18 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

На жаль, і ў суботу, і ў нядзелю будзе ісьці дождж, хоць і са сьнегам. Тэмпэратура: ад 0 да +4.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

17 сьнежня

Чацьверты зьезд партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, Менск, вул. Даўгабродзкая, 24; пачатак а 10.30.

Сойм Патрыі БНФ, Менск, вул. Чарнышэўскага, 3; пачатак а 11.00.

У кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасьці, 37а) прэзэнтацыя кнігі Ўладзіслава Ахроменкі «Тэорыя змовы». Пачатак а 19.00.

18 сьнежня

Міжнародны дзень мігранта.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

17 сьнежня

1883 – нарадзіўся Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык.

1889 – нарадзіўся Данiла Васiлеўскi, беларускі краязнавец, гісторык, літаратуразнавец, пэдагог.

18 сьнежня

1969 – памёр беларускі паэт Пятро Глебка.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Мы ўсе памалу прыйдзем к небыцьцю.
Судзі мне, доля, мужнаму памерці
І прасьпяваць перад вачамі сьмерці
Апошняй песьняю хвалу жыцьцю.

Пятро Глебка, зь верша «Сьмерць салдата» (1944)

365 ДЗЁН ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Лукашэнка супакойвае: усплёску цэнаў ня будзе
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG