Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведамляецца, бліжэйшым часам адбудзецца падпісаньне пратаколу аб уступленьні Расеі ў WTO.

Пасьля гэтага Маскве застанецца толькі ратыфікаваць пакет дакумэнтаў па далучэньні да WTO. Праз 30 дзён пасьля ратыфікацыі Расія стане паўнапраўным членам арганізацыі.

Апошняй перашкодай на шляху ўступленьня Расеі была пазыцыя Грузіі, якая блякавала сяброўства Масквы ад часоў трохдзённага ўзброенага супрацьстаяньня паміж дзьвюма краінамі ў 2008 годзе.

Усьлед за Расеяй актывізаваць перамовы аб далучэньні да арганізацыі раней паабяцаў і афіцыйны Менск.

Чакаецца, што члены WTO аўтаматычна прымуць нормы Мытнага зьвязу аб допуску тавараў на беларускі рынак. Паводле правілаў WTO, Беларусі, аднак, прыйдзецца правесьці рынкавыя рэформы і радыкальна скараціць субсыдыі прамысловасьці. Чакаецца, што пасьля далучэньня да арганізацыі, члены Мытнага зьвязу Беларусь, Казахстан і Расея будуць выступаць у ёй адзіным суб'ектам - па прыкладзе Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG