Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя ў Беларусі да канца 2011 года дойдзе да 120%


Андрэй Харкавец
Андрэй Харкавец

Такую лічбу назваў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, міністар фінансаў Андрэй Харкавец.

Менавіта барацьба зь інфляцыяй зьяўляецца галоўным сродкам у дасягненьні макрафінансавай стабільнасьці, сказаў Андрэй Харкавец. І паабяцаў, што ў наступным годзе інфляцыя не перавысіць 22%.

Міністар фінансаў таксама гаварыў аб неабходнасьці збалянсаваць зьнешні гандаль Беларусі. Сёлета лічба дэфіцыту ў гэтай галіне складзе 3,2 мільярда даляраў. А на наступны год ў бюджэце закладаецца прыбытак у памеры 1,5 мільярда даляраў.

Для дасягненьня гэтага міністар назваў наступныя сродкі: павялічыць экспарт на 12% і адначасова зьнізіць імпарт. У гэтай сувязі Андрэй Харкавец паведаміў, што ў 2012 годзе «радыкальна зьмяншаецца плянка падатку на прыбытак: з 24% да 18%. Гэта стане вялікім стымулам для інвэстараў. Таму што такая стаўка ў Расеі і Казахстане складае 20%».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG