Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад плянуе, што ў 2012 годзе беларусы яшчэ пабяднеюць


У праект бюджэту на наступны год урад унёс высокія парамэтры росту ВУП ды інфляцыі і нізкі — росту заработнай платы.

Палата прадстаўнікоў разглядае праект бюджэту 2012 года, у якім урад зыходзіць з росту ВУП на 5–5,5 працэнта і росту інфляцыі на 19-22 працэнта. А вось рост рэальнай заработнай платы прадугледжваецца толькі на ўзроўні 4 працэнтаў. Такім чынам, інфляцыя ў некалькі разоў будзе перавышаць рост заробкаў — у выпадку калі ўрад выканае прагнозныя паказчыкі.

Раней урад прапаноўваў у плянах будучага года мінімальны рост ВУП, за што патрапіў пад жорсткую крытыку Лукашэнкі. Цяпер урад вымушаны быў памяняць паказчыкі на тыя, якіх патрабаваў кіраўнік краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG