Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўгена Валошына звольнілі са «Звязды»


Яўген Валошын. Фота: Глеб Лабадзенка
Яўген Валошын. Фота: Глеб Лабадзенка

Журналіст Яўген Валошын звольніўся з адзінай беларускамоўнай дзяржаўнай газэты «па дамоўленасьці паміж бакамі».

Паводле спадара Валошына, гэта здарылася пасьля таго, як новы рэдактар «Звязды» Аляксандр Карлюкевіч быў выкліканы ў Міністэрства інфармацыі на размову. Пасьля гэтага рэдактар прад’явіў яму прэтэнзіі ў тым, што ў кастрычніку ён у працоўны час выяжджаў за мяжу.

«Гэта праўда. У кастрычніку я ўдзельнічаў у Глябальнай канфэрэнцыі журналістаў-расьсьледавацеляў, дзе прадстаўляў Беларусь. Потым на два дні выязджаў ва Ўкраіну да бабулі, якой раптоўна стала блага. І на дзянёк скокнуў у Польшчу, каб абнавіць тэхніку (там таньней, а абсталяваньне я купляю выключна за свае грошы, рэдакцыя на гэта не выдзяляе ні капейкі). Лічу, што журналіст увогуле павінен мець вольны графік. Напісаньне харошых артыкулаў — ня праца за станком на заводзе. Я гадамі працаваў па такім прынцыпе і выконваў саўдэпаўскі плян па радках. Пры гэтым меў час на падрыхтоўку актуальных матэрыялаў. Вырас па службовай лесьвіцы да загадчыка аддзела расьсьледаваньняў, атрымліваў першыя прэміі на гадавых журналісцкіх конкурсах», — піша Яўген ва ўласным блогу.


Паводле спадара Валошына, ня менш за тры разы ў рэдакцыю прыходзілі і патрабавалі яго звольніць. Але былы рэдактар Уладзімір Наркевіч гэтага не зрабіў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG