Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнку паказалі ў «турэмных палацах»


Юлія Цімашэнка ў сьледчым ізалятары
Юлія Цімашэнка ў сьледчым ізалятары
У сеціве зьявіліся два відэаролікі, якія нібыта паказваюць ўмовы ўтрыманьня былога прэм’ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнкі ў Кіеўскім сьледчым ізалятары.

На адным відэа відаць добра абсталяваны пакой, да таго душ і туалет. На другім відэа можна ўбачыць і самую Юлію Цімашэнку на ложку ў памяшканьні, якое нагадвае мэдычна-санітарны пункт сьледчага ізалятара, ды сем чалавек у белых халатах, якія зайшлі наведаць яе.

Як лічыцца, відэаролікі зьнялі працаўнікі сьледчага ізалятара, у якім прабывае Юлія Цімашэнка, асуджаная ў кастрычніку на сем гадоў турмы.





Абаронца Юліі Цімашэнкі Сяргей Уласенка сказаў, што відэазапісы, якія зьявіліся ў інтэрнэце, не паказваюць камэраў сьледчага ізалятара, дзе ўтрымліваўся былы прэм’ер-міністар. Разам з тым ён пацьвердзіў, што на відэа менавіта Цімашэнка, і адзначыў, што лічыць нелегальным, калі хворую здымаюць насуперак яе волі.

«Гэта ня камэра, у якой знаходзілася Цімашэнка. Юлія Цімашэнка знаходзіцца ў стандартнай камэры, дзе толькі сьвежапафарбаваныя сьцены. Я быў у першай – камэры нумар 242 і ў камэры 260 – гэта другая камэра, дзе яна цяпер знаходзіцца. Гэта памяшканьне плошчай каля 15 квадратных мэтраў, там два стандартных ложкі, лядашчыя вокны, у якіх былі шчыліны, невялікі стол і дзьве табурэткі» – сказаў Уласенка.

Пра іншыя меркаваньні аб гэтых відэа чытайце на сайце ўкраінскай службы нашага радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG