Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Такую задачу ён паставіў сёньня на сэмінары кіруючых работнікаў.

«Тут прысутнічаюць дэпутаты, яны будуць у бліжэйшы час зацьвярджаць бюджэт. На будучы год бюджэт Акадэміі навук павінен быць зрэзаны да ўзроўню гэтага года. Адсачыць гэта! Яны працуюць самі, зарабляюць прыстойныя грошы, трэба паволі іх адводзіць ад» кармушкі«.

«Няхай не напалову, але 25-30% трэба зрэзаць. Да таго часу, пакуль мы будзем карміць ня толькі навукоўцаў, але каго б там ні было, і работнікаў вытворчасьці, даваць грошы з бюджэту, прытым, незваротныя грошы, да тых часоў яны нічога рабіць ня будуць. Я нічога новага не сказаў — такое жыцьцё», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Разам з тым, Лукашэнка даручыў навукоўцам стварыць «лепшы ў сьвеце касьмічны апарат».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG