Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 сьнежня ў менскім клюе Loft прэзэнтавалі дыск «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2».

У прэзэнтацыі ўдзельнічалі аўтары практу — прадстаўнікі кампаніі «Будзьма беларусамі» і парталу «Тузін Гітоў», а таксама лідэр украінскага гурту «Воплі Відаплясава» Алег Скрыпка.

Праца над праектам «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» распачалася ўвесну 2010-га. Цягам году былі праведзеныя перамовы з больш чым 70 вядомымі замежнымі выканаўцамі, якія маюць беларускія карані альбо сяброўскія пачуцці да Беларусі.

Атрымалася складанка з 12 беларускамоўных гітоў у выкананні камандаў з Расеі, Украіны, Малдовы, Нямеччыны, Швэцыі, Бэльгіі, Нарвэгіі.


XS
SM
MD
LG