Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е

Будзе ісьці дождж са сьнегам. Тэмпэратура: ад 0 да +2.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Палата прадстаўнікоў РБ разглядае бюджэт на 2012 год.

У Малдове парлямэнт абірае прэзыдэнта.

У Маскве прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў сустракаецца з прэм’ер-міністрам Індыі Манмаханам Сінгхам.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1951 – у Мюнхене быў заснаваны Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва, дасьледча-выдавецкая ўстанова беларусаў на эміграцыі.

1991 – Казахстан абвясьціў незалежнасьць.

У гэты дзень нарадзіліся:

1939 – Алег Бембель, беларускі філёзаф, паэт, публіцыст і дысыдэнт.

1955 – Слава Корань, гітарыст і вакаліст, лідэр рок-гурту «Ўліс».

У гэты дзень памерлі:

1978 – Яніна Глебаўская, беларуская акторка тэатру імя Якуба Коласа.

365 ДЗЁН ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Толькі траціна расейцаў лічаць Беларусь дружалюбнай краінай

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Калi Iмпэрыя зьнiкне, як дым,
Дзе будзеш ты і з кiм?
Чыю трымаеш ты зброю, мой брат?
Якi натоўп твой урад?»

Зь песьні «Калі імпэрыя зьнікне» гурту «Ўліс»
XS
SM
MD
LG