Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія апазыцыянэры шукаюць падтрымкі ў Лёндане


Дэйвід Лідынгтан
Дэйвід Лідынгтан

Сёньня Дэйвід Лідынгтан, брытанскі міністар у пытаньнях Эўропы, сустрэўся з групай прадстаўнікоў беларускай апазыцыі.

«Я запэўніў іх, што Вялікабрытанія выкарыстае ўсе даступныя сродкі, каб узмацніць свой ціск дзеля вызваленьня і рэабілітацыі вязьняў і прасоўваньня дэмакратыі, правоў чалавека ды прававой дзяржавы ў Беларусі. Мы правялі карысную гутарку наконт таго, якія далейшыя крокі павінны зрабіць Вялікабрытанія і Эўразьвяз, каб дапамагчы» – сказаў Дэйвід Лідынгтан пасьля сустрэчы, паводле сайту брытанскай амбасады ў Менску.

У групе апазыцыянэраў, зь якімі сустрэўся міністар Лідынгтан, былі, сярод іншых, Анатоль Лябедзька, Алесь Міхалевіч, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG