Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына пра вэб-камэры: У Беларусі гэтае пытаньне не абмяркоўваецца.


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Падчас жывога тэлеэфіру расейскі прэм’ер-міністар Уладзімер Пуцін запрапанаваў усталяваць вэб-камэры на ўсіх выбарчых ўчастках. Каб яны працавалі кругласуткава і каб у інтэрнэце «краіна бачыла, што адбываецца каля канкрэтнай скрыні, каб зусім зьняць усе фальсыфікацыі». Пра тое, ці магчыма такое ў Беларусі, разважае старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына.

«Калі ўнесьці адпаведныя зьмены ў заканадаўства, тэарэтычна можна ўсё. Але давайце ня будзем забывацца пра сродкі, якія трэба на гэта патраціць».

Ярмошына мяркуе, што нават у Расеі калі і будуць гэта рабіць, то з пэўнымі абмежаваньнямі. Бо немагчыма ўсюды паставіць вэб-камэры — у лякарнях, турмах і вайсковых частках.

«Абсталяваньне павінна быць устаноўлена так, і трансляцыя павінна весьціся так, каб не перашкаджаць працы ўчастковых выбарчых камісіяў. Каб не парушалася тайна волевыяўленьня выбарцаў. У Беларусі пакуль гэтае пытаньне не абмяркоўваецца. Кожная дзяржава робіць па-свойму».

Паводле Ярмошынай, у гэтым пытаньні ніякага ўплыву Расеі ня будзе, бо «гэта сувэрэннае права кожнай дзяржавы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG