Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дабраліся да прэзыдэнта: два гады ўмоўна Шыраку


Сёньня Жак Шырак атрымаў два гады турмы ўмоўна за прысваеньне грамадзкіх грошай ды злоўжываньне даверам і службовым становішчам у часы, калі ён быў мэрам Парыжу (1977-1995).

Злоўжываньні Шырака заключаліся ў стварэньні фіктыўных пасадаў, фінансаваных зь бюджэту Парыжу і прылеглага мястэчка Нантэр, для сяброў сваёй партыі.

Судзьдзя заявіў, што выносячы свой прысуд, ён узяў пад увагу ўзрост Шырака (79 гадоў), стан яго здароўя і папярэдні статус кіраўніка дзяржавы.

Шырак не прызнаў сваёй віны. Ён можа падаць апэляцыю.

Апошні раз кіраўніка дзяржавы судзілі ў Францыі ў 1945 годзе, калі суд прызнаў вінаватым у калябарацыянізьме з нацыстамі маршала Філіпа Пэтэна, кіраўніка гэтак званага ўраду Вішы. Пэтэн быў прысуджаны да расстрэлу, але генэрал Шарль дэ Голь замяніў кару сьмерці 87-гадоваму маршалу пажыцьцёвым зьняволеньнем. Пэтэн памёр у турме ў 1951 годзе.
XS
SM
MD
LG