Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіч: Мы інфармуем заходняе грамадзтва пра Беларусь


Алесь Міхалевіч перад вылетам у Лёндан

Алесь Міхалевіч перад вылетам у Лёндан

У Брытанскім парлямэнце створана міжпартыйная група ў справах Беларусі. З гэтай нагоды на пытаньні «Свабоды» зь Лёндану адказаў экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Алесь Міхалевіч.

Абламейка: Чым новая група будзе займацца і наколькі дзейснай можа быць яе праца?

Міхалевіч: У групу ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх палітычных партыяў, якія прадстаўленыя ў парлямэнце. Гэта вельмі важна, каб незалежна ад зьмены ўраду, былі тыя людзі, якія займаюцца Беларусьсю. Гэтая група можа рабіць вельмі шмат. Напрыклад, слуханьні ў парлямэнце, выносіць прапановы на галасаваньне, лабіяваць інтарэсы дэмакратычных сілаў і беларускай грамадзянскай супольнасьці ў Брытаніі.

Абламейка: Ці ведаюць брытанскія палітыкі наогул, што такое Беларусь? Ці ўяўляюць яны нашу гісторыю, што мы маем сваю мову, літаратуру?

Міхалевіч: Думаю, што сярэднестатыстычны дэпутат Брытанскага парлямэнту пра Беларусь ведае вельмі мала. Зразумела, яны ведаюць, што Беларусь ёсьць, але на гэтым іх інфармацыя сканчаецца. Але тыя людзі, якія ўвайшлі ў групу ў справах Беларусі, дастаткова добра ведаюць пра нашу краіну. І, спадзяюся, што будзе ўсё больш такіх паінфармаваных. Мы таксама гаварылі з партыямі пра тое, каб працаваць зь іх дэпутатамі Эўрапарлямэнту. У цэлым гэта такая штодзённая праца дзеля інфармаваньня заходняга грамадзтва пра Беларусь.

Абламейка: Пасьля таго, як вы атрымалі палітычны прытулак у Чэхіі, вы казалі, што сканцэнтруецеся на справе катаваньняў у Беларусі. Як разьвіваецца гэтая праца?

Міхалевіч: Пра катаваньні ў Беларусі вельмі шырока ведаюць у сьвеце. Беларусь увайшла ў вельмі дрэнную групу краінаў, дзе адбываюцца катаваньні. Самае галоўнае, чаго нам пакуль не ўдалося, гэта дамагчыся, каб упаўнаважаны па катаваньнях ААН прыехаў у Беларусь. Калі гэта ўдасца, я скажу, што ўсе легальныя юрыдычныя магчымасьці прадухіленьня катаваньняў намі зрэалізаваныя. Пакуль што ёсьць над чым працаваць.

Цалкам размову можна слухаць тут:

XS
SM
MD
LG