Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт патрабуе ад Расеі новых выбараў у Думу


Эўрапарлямэнт пагадзіўся з расейскімі грамадзянамі
Эўрапарлямэнт пагадзіўся з расейскімі грамадзянамі

Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю з патрабаваньнем правесьці новыя парлямэнцкія выбары ў Расеі – свабодныя і сумленныя.

Пра гэта паведаміў Радыё Свабода прадстаўнік прэс-службы Эўрапарлямэнту Іштван Пэргер, дадаўшы, што папраўку аб правядзеньні новых парлямэнцкіх выбараў унёс на разгляд нямецкі парлямэнтар з Партыі зялёных Вэрнэр Шульц.

Эўрапейскія дэпутаты падкрэсьліваюць: выбары, якія прайшлі 4 сьнежня, паказалі, што Расея не выконвала электаральныя нормы АБСЭ. Іх выснова грунтуецца на зьвестках папярэдняга дакладу эўрапейскіх назіральнікаў, якія прысутнічалі на расейскіх выбарах.

Больш падрабязна пра гэта – на сайце расейскай службы нашага радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG