Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

Хмарна з праясьненьнямі, на ўсходзе невялікія дажджы. У некаторых раёнах туман. Тэмпэратура паветра +3 +8°С.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Менску ў офісе праваабарончага цэнтру «Вясна» (праспэкт Незалежнасьці, 78а, 48) прадстаўнікі праваабарончых арганізацый і грамадзкіх рухаў зачытаюць зварот у сувязі з сытуацыяй са зьняволеным старшынём «Вясны» Алесем Бяляцкім. Пачатак а 10.30.

У менскай кавярні Loft (вул. Петруся Броўкі, 22) адбудзецца прэзэнтацыя дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». У ёй возьмуць удзел стваральнікі праекту – прадстаўнікі кампаніі «Будзьма беларусамі» і парталу «Тузін Гітоў» – а таксама адзін зь яго ўдзельнікаў, лідэр украінскага гурту «Воплі Відаплясава» Алег Скрыпка.

У Брусэлі адбудзецца саміт Расея-Эўразьвяз, у якім возьме ўдзел расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1859 – у Беластоку нарадзіўся Людвік Замэнгоф, стваральнік мовы эспэранта.

1862 – пачалася эксплюатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, якая зьвязвала Горадню з Парэччам і была часткай Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі.

1934 – у Менску нарадзіўся першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

1961 – у Паставах нарадзіўся дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, журналіст Сяргей Навумчык.

2000 – прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма распарадзіўся закрыць Чарнобыльскую атамную электрастанцыю.

Цытата на памяць:

«За незалежнасьць заўсёды трэба быць гатовымі плаціць. Калі трэба – крывёй. У больш спакойны час – можна грашыма, калі не хапіла палітычнай мудрасьці і эканамічнага разьліку».

Леанід Кучма, былы прэзыдэнт Украіны

365 дзён таму на сайце Свабоды: дзень ў загалоўках

Саўка ды Грышка: назіральнік і старшыня

Ярмошына: Можа, старшыня камісіі хацеў паесьці каля скрыні…

Стэфановіч: Трэба фіксаваць усе парушэньні закону

В.Цярэшчанка: Прэзыдэнт — чалавек, які пойдзе на крайнасьці

Статкевіч зьвярнуўся да афіцэраў

Няпростая сустрэча Рымашэўскага ў Магілёве

Дэйвід Марплз: "Выбары – дылема і для Эўразьвязу, і для Лукашэнкі"

«Улады спахапіліся, вырашылі дадаць перцу і страху»

«Ды тут каго ні абірай, усё роўна прэзыдэнтам будзе Аляксандар Лукашэнка…»

Названая дата разгляду справы заснавальніка WikiLeaks
XS
SM
MD
LG