Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьледзтва: Полудзень прычыніў шкоду дзяржуласнасьці ў буйным памеры


Яўген Полудзень

Яўген Полудзень

Падставай для завядзеньня крымінальнай справы ў дачыненьні намесьніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўгена Полудня сталі дастатковыя зьвесткі, якія ўказваюць на прыкметы злачынстваў у сувязі з выяўленымі неаднаразовымі фактамі злоўжываньня ім з карысьлівай і іншай асабістай зацікаўленасьці сваімі службовымі паўнамоцтвамі.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на крыніцу ў органах пракуратуры.

Раніцай 14 сьнежня намесьнік генэральнага пракурора Аляксей Стук на сустрэчы з журналістамі адмовіўся сказаць, што канкрэтна інкрымінуюць Полудню, спаслаўшыся на тое, што не валодае гэтай інфармацыяй.

«Злоўжываньні Полудня нанесьлі шкоду дзяржаўнай уласнасьці ў буйным памеры і істотны ўрон дзяржаўным інтарэсам у выглядзе дыскрэдытацыі органаў улады. Падчас сьледзтва правяраецца таксама інфармацыя аб учыненьні Полуднем іншых злачынстваў карупцыйнай скіраванасьці, у тым ліку, хабарніцтва».

Ці выстаўлена Полудню абвінавачаньне, пакуль невядома.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG