Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня, 20 лістапада, спаўняецца 70 гадоў з дня пачатку ў 1945 Нюрнбэрскага судовага працэсу над былымі кіраўнікамі нацысцкай Нямеччыны.

Давялося мне наведаць Нюрнбэрг, 600-й залю Палацу юстыцыі, дзе 65 год таму праходзіў гэты судовы працэс.

Менавіта ў Нюрнбэргу ў 1927 годзе адбыўся першы зьезд Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі. Менавіта тут нарадзіліся расавыя «нюрнбэрскія законы», якія сталі асновай Галакосту. Кола замкнулі, фашызм асудзілі там, дзе ён пачаўся. І Нюрнбэрг цяпер перш за ўсё вядомы менавіта як месца, дзе судзілі фашызм.

600-я заля падалася мне занадта малой для такой падзеі, як судовы працэс над былымі кіраўнікамі гітлераўскай Нямеччыны

600-я заля падалася мне занадта малой для такой падзеі, як судовы працэс над былымі кіраўнікамі гітлераўскай Нямеччыны

Трыбуна Гітлера на стадыёне, дзе ладзіліся парады фізкультурнікаў. Усё гэта дагэтуль стаіць, не рэстаўруецца, тут ходзяць турысты, ладзяцца рок-фэстывалі.

Трыбуна Гітлера на стадыёне, дзе ладзіліся парады фізкультурнікаў. Усё гэта дагэтуль стаіць, не рэстаўруецца, тут ходзяць турысты, ладзяцца рок-фэстывалі.

Калі зойдзеш на трыбуну Гітлера, бачна, як крышыцца камень.

Калі зойдзеш на трыбуну Гітлера, бачна, як крышыцца камень.

Я слухаю аўдыёгід, гляджу на лаву падсудных і думаю пра сваю краіну.

Пра менскі Дом-музэй першага зьезду Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, будучай камуністычнай партыі, чыіх кіраўнікоў, ідэолягаў і простых выканаўцаў пакуль не асудзілі ні наводным судзе. Дом-музэй першага зьезду РСДРП па-ранейшаму прымае гасьцей, яго фінансуе дзяржава, сюды дагэтуль водзяць школьнікаў на экскурсіі. Камунізм забраў мільёны жыцьцяў, і ня быў асуджаны. Кола не замкнулася. Тое, што пачыналася ў Менску, дагэтуль жыве. Жыве ў лініі Сталіна, у прамовах, сьвятах, сьцягах, назвах вуліц, плошчаў, гарадоў.

На гэтай лаве падсудных сядзелі Герынг, Рыбэнторп, Кальтэнбрунэр, Розэнбэрг ды іншыя фашысцкія лідэры, больш ці менш уплывовыя. Лаву падсудных для іх адмыслова зрабіў амэрыканскі архітэктар. Падсудных не вылучалі паводле статусу, яны былі роўныя перад судом, які судзіў іх за ваенныя злачынствы, генацыд і злачынствы супраць чалавецтва.

Пра пэрсанальныя пэнсіі — у экспазыцыі музэю гляджу на фота начальніка аднаго з канцэнтрацыйных лягераў, якога вядуць на эшафот. У яго засяроджаны твар, ногі скаваныя, плечы апушчаныя. І думаю пра тое, што пераважная большасьць начальнікаў гулагаўскіх лягераў, тых, хто кіраваў расстрэламі ў Курапатах, скончылі жыцьцё на пэрсанальнай пэнсіі. Напэўна таму ў беларускіх турмах дагэтуль катуюць, дагэтуль гулагаўскія парадкі.

Ва ўнутраным дворыку Палацу юстыцыі трымалі падсудных

Ва ўнутраным дворыку Палацу юстыцыі трымалі падсудных

Пра генэрала Захаранку — «Нельга выконваць злачынныя загады, у чалавека ёсьць заўсёды маральны выбар адмовіцца выконваць злачынны загад», — слухаю агучаныя нормы міжнароднага права і згадваю зьніклага міністара ўнутраных справаў Беларусі, які расказваў, як ён адмовіўся выканаць любы загад прэзыдэнта...

Недабудаваны гітлераўскі палац зьездаў большы за рымскі Калізэй, у 10 разоў большы за крамлёўскі палац зьездаў. Той разьлічаны на 5 тыс месцаў, Нюрнбэскі плянаваўся на 50 тысячаў месцаў.

Недабудаваны гітлераўскі палац зьездаў большы за рымскі Калізэй, у 10 разоў большы за крамлёўскі палац зьездаў. Той разьлічаны на 5 тыс месцаў, Нюрнбэскі плянаваўся на 50 тысячаў месцаў.

Пра судзьдзяў — Нюрнбэрскі працэс праводзілі ЗША, Вялікая Брытанія, Францыя і СССР, але удзел савецкай дэлегацыі быў найменшым, чытаю на адным са стэндаў. Чаму?

Ня ведаю, адзначаю для сябе толькі, што савецкі абвінаваўца Рудэнка лічыцца датычным да масавых сталінскіх рэпрэсій ва Ўкраіне, другі прадстаўнік СССР судзьдзя Нікітчанка ўдзельнічаў у вынясеньні сотняў прысудаў невінаватым падчас Вялікага тэрору. Але яны былі ў Нюрнбэргу па іншы бок лавы падсудных.

Шмат пра што думаецца ў Нюрнбэргу — у тым ліку і пра тое, чаму цяпер тут такое прыгожае і заможнае жыцьцё.

Верагодна, і ў Менску трэба будзе некалі пачынаць з таго, з чаго пачыналася і ніяк ня скончыцца — са знакамітага «ня толькі дрэннага», што працягвае агрэсіўна буяць з заляў улады, судоў, тэлеэкранаў.

У Менску, праўда, катастрафічна цяжка з памяшканьнямі — для зьездаў апазыцыйных партыяў, для канцэртаў музыкаў з чорнага сьпісу, для кніжных прэзэнтацыяў забароненых паэтаў. Але заля знойдзецца.

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG