Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні гадавіны падзеяў 19 сьнежня Amnesty International і нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя Libereco выставілі ў сеціве новы фільм нямецкага дакумэнталіста Сэбасьціяна Гайнцэля «Вязьні сумленьня ў Беларусі».

Стужка распавядае пра жорсткае падаўленьне дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 ў Менску, арышты і прысуды тым, хто выказаў свой пратэст супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

У фільме выкарыстаны фота- і відэаздымкі карэспандэнтаў «Радыё Свабода».

Расказваючы пра падзеі 19 сьнежня, Сэбасьціян Гайнцэль адштурхоўваецца ад гісторыі, якая адбылася з Аляксандрам Атрошчанкавым, прэсавым сакратаром кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. Сваю ацэнку падзеям даюць нямецкія парлямэнтары Крыстаф Штрэсэр і Марылюіза Бэк. Стваральнікі фільму, Amnesty International і Libereco будуць ўдзячныя за шырока распаўсюджваньне стужкі на вэб-сайтах, сацыяльных сетках, блогах

XS
SM
MD
LG