Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурэеў пра арышт Полудня: «Хай гэта камэнтуюць тыя, хто вядзе гэтую справу»


Яўген Полудзень

Яўген Полудзень

Намесьнік міністра ўнутраных справаў Сяргей Гурэеў адмовіўся камэнтаваць прычыну затрыманьня начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўгена Полудня.

«Хай гэта камэнтуюць тыя, хто вядзе гэтую справу» — заявіў Гурэеў журналістам у Палаце прадстаўнікоў.

Гурэеў толькі пацьвердзіў, што Полудзень знаходзіцца пад вартай.

Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу супраць Яўгена Полудня 8 сьнежня паводле крымінальнага артыкулу «злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі».

Яўгена Полудня добра ведалі ўдзельнікі дэмакратычных акцыяў пратэсту. Менавіта пад ягоным кіраўніцтвам адбываліся масавыя затрыманьні ўдзельнікаў такіх мерапрыемстваў.

Яўген Полудзень уваходзіць у сьпіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд ў ЗША і краіны Эўразьвязу.

Намесьнікам міністра — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Полудзень быў прызначаны 4 жніўня 2009 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG