Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Працягваюць судзіць за бел-чырвона-белыя сьцягі


Каваленка Сяргей

Каваленка Сяргей

У 14.30 у Кастрычніцкім райсудзе працягнецца працэс над сябрам КХП БНФ Сяргеем Каваленкам. Яго судзяць за тое, што ён вывесіў нацыянальны сымбаль на дах крамы «5 элемэнт».

Каваленку вінавацяць паводле фотаздымкаў і відэа, разьмешчаных у інтэрнэце.

Міліцыянты, якія складалі адміністрацыйны пратакол, цьвердзяць, што Каваленка на іх пазнавальны. Іншых доказаў у іх няма: ахоўнік крамы «5 элемэнт» нават не заўважыў, як 27 лістапада на даху зьявіўся сьцяг, і бліжэйшыя камэры відэаназіраньня нічога не паказалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG