Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Год пасьля выбараў» — сустрэчы з экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты. Адкрывае сэрыю відэаінтэрвію зь Дзьмітрыем Вусам.

Ці пайшлі б ізноў у прэзыдэнты, ведаючы, як скончыцца?

Што б зрабілі іначай?

Чаму не зьняліся з выбараў?

Чым найбольш ганарыцеся з таго, што зрабілі?

Што стала найбольш прыемным адкрыцьцём?

Якое найбольшае расчараваньне?

Ці спрыяў ваш удзел у выбарах дэмакратызацыі Беларусі?

На гэтыя пытаньні ў відэаінтэрвію «Свабодзе» адказваюць экс-кандыдаты ў прэзыдэнты.
У другой палове дня 14 сьнежня глядзіце відэаінтэрвію з Рыгорам Кастусёвым


Дзьмітры Вус


Нарадзіўся 10 чэрвеня 1971 г. у Менску. Скончыў Гарадзенскі ўнівэрсытэт, спэцыяльнасьць «Правазнаўства».

Працаваў на заводзе «Інтэграл», будаўніком, займаўся
дробным бізнэсам.

Жанаты, мае двух сыноў.

У 1992 г. стаў дырэктарам выдавецтва ТДА «Трывіюм», якое выдае большасьць беларускіх атлясаў і мапаў.

У 1999–2003 г. быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету.

У 2003 і 2006 г. таксама спрабаваў балятавацца, але ня быў зарэгістраваны ў якасьці кандыдата.

У 2010 г. браў удзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, але прайг-
раў, набраўшы 38% галасоў (паводле зьвестак выбарчай
камісіі).

Пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 г. быў абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

26 траўня 2011 г. судзьдзя Ленінскага суду Менску Людміла Грачова асудзіла Вуса на 5 гадоў і 6 месяцаў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Быў узяты пад варту ў залі суду.

Адбываў пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 19.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.

Вызвалены 1 кастрычніка 2011 г

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG