Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні адзначылі 425-я ўгодкі сьмерці караля Сьцяпана Батуры


Сьцяпан Батура, кароль Рэчы Паспалітай
Сьцяпан Батура, кароль Рэчы Паспалітай

Імшой на лаціне ў Гарадзенскай катэдры ўшанаваныя 425-я ўгодкі сьмерці ў гэтым горадзе караля Сьцяпана Батуры, паведаміў у аўторак ПАП генэральны консул Польшчы ў Горадні.

Імшу ў гонар памерлага правёў гарадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч. У казані ён прыгадаў заслугі караля для Рэчы Паспалітай абодвух народаў і для Горадні.

Пасьля літургіі генэральны консул Польшчы Анджэй Хадкевіч разам зь біскупам Кашкевічам усклалі вянок да адноўленай табліцы ў гонар Сьцяпана Батуры. Пры гэтым у ганаровай варце стаялі сябры Гарадзенскага рыцарскага брацтва.

Кароль Сьцяпан Батура часта жыў у Горадні. Падчас войнаў з Масквой у 1576-1582 гадах ён зрабіў мясцовы замак сваёй галоўнай рэзыдэнцыяй. Газэта «Наша Ніва» назвала Сьцяпана Батуру адным з найлепшых кіраўнікоў Беларусі за ўсю яе гісторыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG