Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубілюс: Менск і Кіеў павінны зьвярнуць увагу на пратэсты ў Расеі


Андрус Кубілюс

Андрус Кубілюс

Улады Беларусі і Ўкраіны павінны зьвярнуць увагу на пратэсты, якія ўзьніклі ў Расеі з-за вынікаў выбараў у Дзярждуму, сказаў прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс.

Камэнтуючы Літоўскаму радыё заяву прэс-сакратара прэм’ера Расеі Ўладзімера Пуціна пра тое, што прэтэнзіі ў сувязі з фальсыфікацыяй, прадстаўленыя апазыцыяй, ня зьменяць вынікаў выбараў, Кубілюс сказаў:

«На тое, што адбываецца ў Маскве, чым бы гэта ня скончылася, асаблівую ўвагу павінны зьвярнуць у першую чаргу Кіеў і Менск».

Паводле Кубілюса, пратэсты супраць вынікаў выбараў дэманструюць моц расейскай грамадзянскай супольнасьці:

«Я спадзяюся, што і расейцы дачакаюцца такіх часоў, калі змогуць свабодна і бесьперашкодна выказаць сваё меркаваньне пра выбары. У апошні час такой магчымасьці ў іх не было, таму яны выйшлі на вуліцы. Мы бачым моц расейскай грамадзянскай супольнасьці».
XS
SM
MD
LG