Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мартыненка: прызначылі новых, таму я і сышоў


Аляксандар Мартыненка

Аляксандар Мартыненка

Аляксандар Мартыненка, намесьнік старшыні Белтэлерадыёкампаніі, пакінуў сваю пасаду. Пра гэта ён паведаміў у размове з карэспандэнтам «Свабоды». «Няма ніякай прычыны. Сышоў і сышоў», — сказаў Мартыненка.

На пытаньне, ці па ўласным жаданні, ён адказаў, што ня хоча пра гэта гаварыць. Аднак сказаў, што сышоў сёньня і не пісаў заявы на звальненьне.

Адносна таго, што сёньня Аляксандар Лукашэнка прызначыў новых намесьнікаў старшыні, Мартыненка сказаў:

«Так, вось прызначылі новых, таму я і сышоў».

Мартыненка сказаў, што пакуль ня ведае, чым будзе займацца далей.

Аляксандар Мартыненка пабраўся шлюбам з Натальляй Пяткевіч у 2009 годзе, якая тады была першым намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта. Сёлета напачатку году Натальлю Пяткевіч адхілілі ад гэтай пасады. Яна заставалася на грамадзкай працы — старшынёй Беларускай фэдэрацыі гарналыжнага спорту і сноўборду. Ад 1 верасьня Натальля Пяткевіч выконвае абавязкі памочніцы прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG