Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У бэльгійскім Льежы пры нападзе загінулі чацьвёра, параненыя 75


У бэльгійскім горадзе Льеж у выніку ўзброенага нападу загінулі ня менш за 4 чалавекі, параненыя каля 75. Такія апошнія зьвесткі паліцыі.

Паводле ўдакладненых зьвестак, нападнік дзейнічаў адзін. На людным месцы ён адкрыў агонь з аўтамата, а затым кінуў тры гранаты. Тры чалавекі былі забітыя, сам нападнік пакончыў з сабой. Яго асоба ўстаноўлена, гэта нейкі Нардзін Амрані, які раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці за незаконнае захоўваньне зброі.

Прычыны нападу невядомыя. Сьледзтва сьцьвярджае, што гаворка не ідзе пра тэракт.

Некалькі параненых застаюцца ў крытычным стане.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG