Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў Сьліжэўскага міністрам юстыцыі


Алег Сьліжэўскі

Алег Сьліжэўскі

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Алега Сьліжэўскага міністрам юстыцыі. Алег Сьліжэўскі ўключаны ў сьпіс неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу.

Алег Сьліжэўскі паходзіць з Горадні. У 2002-2004 гадах працаваў намесьнікам начальніка ўпраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў — начальнікам аддзела палітычных партый і прафсаюзаў упраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі. У 2004-2010 гадах працаваў начальнікам упраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў Мінюста.

Зь верасьня 2010 года быў старшынёй Рэспубліканскага працоўнага арбітражу, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэзыдэнцкую прэс-службу.

Лукашэнка вызваліў Віктара Галаванава ад пасады міністра юстыцыі на пачатку кастрычніка гэтага года. Выканаўцам абавязкаў міністра быў прызначаны першы намесьнік Аляксандар Білейчык.

Віктар Галаванаў патрапіў у сьпіс неўязных Эўразьвязу яшчэ ў красавіку 2006 году за дзеяньні падчас і пасьля тагачасных прэзыдэнцкіх выбараў. У 2008 годзе санкцыі адносна яго, як і іншых беларускіх урадаўцаў, былі прыпыненыя, пасьля выбараў 2010 году іх дзеяньне было адноўленае.

Аляксандар Білейчык трапіў у сьпіс неўязных у ЭЗ падчас яго пашырэньня пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2011 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG