Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску забароняць прадаваць «чарніла»?


Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі ініцыюе забарону продажу пладова-ягадных він і вінных напояў у Менску.

Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі 13 сьнежня паведаміў выконваючы абавязкі начальніка ўпраўленьня нагляду і прафіляктыкі МНС Руслан Ліхаманаў.

Паводле яго словаў, адпаведная прапанова па правядзеньні ў выглядзе экспэрымэнту гэтай акцыі адпраўлена ў Менгарвыканкам. Ён выказаў надзею, што ў хуткім часе станоўчае рашэньне будзе прынята. «На жаль, сёлета колькасьць загінуўшых людзей на пажарах па прычыне алькагольнага ап’яненьня ўзрасла і складае 76% ад усіх загінуўшых», — зазначыў Ліхаманаў.

«Мясцовымі органамі ўлады падтрымліваецца ў большасьці выпадкаў ініцыятыва МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя і іншых дзяржорганаў па увядзеньні ў рэгіёнах забароны на продаж або абмежаваньня продажу пладова-ягадных він і вінных напояў», — зазначыў Ліхаманаў. Паводле яго слоў, зараз гэта ініцыятыва падтрымана ў 14 раёнах Гарадзенскай вобласьці, трох — Менскай і двух — у Берасьцейскай.

«Вынік відавочны: у 15 з 19 раёнаў, дзе такая забарона уведзена, у пэрыяд яе дзеяньня гібель людзей ад пажараў не зарэгістравана», — падкрэсьліў Ліхаманаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG