Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўтуховіча ў калёніі памясьцілі ў ПКТ


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Праваабаронцам сёньня стала вядома, што палітвязень Мікалай Аўтуховіч зьмешчаны ў памяшканьне камэрнага тыпу тэрмінам на адзін месяц.

Прычына такога кроку адміністрацыі Івацэвіцкай калёніі пакуль не вядомая.

«Аднак, якой бы ні была фармальная прычына, гэты факт варта разглядаць як працяг пэрманэнтнага ціску на Мікалая Аўтуховіча з боку адміністрацыі калёніі за яго нязьменную прынцыповую пазыцыю», — заяўляюць у праваабарончым цэнтры «Вясна».

З моманту пазбаўленьня Паўла Сапелкі права займацца прафэсійнай дзейнасьцю, Мікалай Аўтуховіч застаецца без адваката.

Ваўкавыскі прадпрымальнік, асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы, адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 5 у Івацэвічах Брэсцкай вобласьці. 8 верасьня прайшла палова яго тэрміна, што дазваляла зьмяніць палітвязьню пакараньне на больш мяккае. Аднак гэтага не адбылося.
XS
SM
MD
LG