Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адстаўкі за «Перамогу адзінаўбросаў»


У расейскім выдавецкім доме «Коммерсантъ» адбываюцца палітычна матываваныя звальненьні.

Уладальнік расейскага выдавецкага дому «Коммерсантъ» Алішэр Усманаў заявіў, што 12 сьнежня адправіў у адстаўку генэральнага дырэктара холдынгу Андрэя Галіева, а таксама галоўнага рэдактара часопіса «Коммерсантъ-Власть» Максіма Кавальскага, паведамляе расейская служба нашага радыё.

Апошні нумар часопіса «Коммерсантъ-Власть», гэтаксама, як і многіх іншых расейскіх і сусьветных СМІ, быў прысьвечаны выбарам у ніжнюю палату парлямэнту Расеі, што адбыліся 4 сьнежня. Тэму нумара, названага «Победа единовбросов» на вокладцы ілюструе Ўладзімер Пуцін, які зазірае ў выбарчую скрыню. Значная частка матэрыялаў нумара прысьвечаная акцыям апазыцыі 5 і 6 сьнежня супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў у Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG