Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы: Памятаем пра братоў-беларусаў


Польскі прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі з жонкай. Здымак: www.prezydent.pl

Польскі прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі з жонкай. Здымак: www.prezydent.pl

30 гадоў таму ў Польшчы камуністычныя ўлады ўвялі ваеннае становішча, у выніку якога тысячы апазыцыянэраў былі арыштаваныя, палілася кроў гарнякоў.

У памяць аб тых падзеях прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі разам зь першай дамай Ганнай Камароўскай запалілі ў сваім вакне зьніч памяці, так, як гэта рабілі ў 1981-м тысячы шакаваных палякаў, даведаўшыся пра ваеннае становішча.

Спадар Камароўскі, аднак, адзначыў, што гэты зьніч таксама прысьвячае ўсім, хто надалей змагаецца за свабоду ў сваіх краінах.

Браніслаў Камароўскі: «Мы запалілі гэтую сьвечку, думаючы перадусім ад усяго сэрца пра нашых братоў-беларусаў, пра беларускіх вязьняў сумленьня, бо хочам падкрэсьліць нашу польскую салідарнасьць зь імі»

Ганна Камароўская: «Гэта салідарнасьць зь іхнымі сем’ямі таксама. Каб гэтае сьвятло, што гарыць шмат у якіх польскіх дамах цяпер, было сьвятлом надзеі, пажаданьнем, каб сытуацыя ў іхнай краіне зьмянілася».
XS
SM
MD
LG