Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежны доўг Беларусі дасягнуў 32 мільярды


Валавы замежны доўг Беларусі за дзевяць месяцаў 2011 года вырас на 4 мільярды 114,6 мільёны даляраў, або на 14,5%.

На 1 кастрычніка ён склаў 32 млрд. 515,7 млн. даляраў, або 54,8% ВУП (28 млрд. 401,1 млн. долараў, або 52% ВУП на пачатак года).

Як паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку, у трэцім квартале зьнешні доўг зьнізіўся на 585,4 млн. даляраў, або на 1,8% у параўнаньні са зьвесткамі за другі квартал.

У разьліку на душу насельніцтва валавы зьнешні доўг на 1 кастрычніка склаў 3 тыс. 443,3 даляра супраць 2 тыс. 995 даляраў на 1 студзеня 2011 году.

Пры гэтым, зьнешні доўг органаў дзяржаўнага кіраваньня за студзень—верасень узрос на 18,2% і дасягнуў 11 млрд. 885,4 млн. даляраў.

Паводле зьвестак Нацбанка, на абслугоўваньне зьнешняга доўгу за дзевяць месяцаў было выдзелена 4 млрд. 350,1 млн. даляраў (9,9% ВУП або 13% экспарту тавараў і паслуг). Са згаданай сумы 3 млрд. 585 млн. даляраў склалі выплаты па асноўным доўгу, а 765,1 млн. даляраў — плацяжы па працэнтах.

Валавы зьнешні доўг Беларусі ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычна наяўных і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам у наступны пэрыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзыдэнтаў Беларусі перад нерэзыдэнтамі.

Валавы зьнешні доўг уключае ў сябе доўг органаў дзяржаўнага кіраваньня, органаў грашова-крэдытнага рэгуляваньня, банкаў і іншых сэктараў эканомікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG