Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень—лістапад узрос на 5,8% адносна аналягічнага леташняга пэрыяду.

Гэтая дынаміка ніжэйшая за гадавыя прагнозныя паказчыкі. У адпаведнасьці з імі у 2011 годзе прырост ВУП павінен скласьці да адпаведнага узроўню 2010 года 9-10%.

Вытворчасьць прамысловай прадукцыі за адзінаццаць месяцаў узрасла на 9,5% (гадавы прагноз росту — на 9-9,5%). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі склала 17,2%, што вышэй за гадавы прагнозны паказчык — 12-13%, — паведамілі Белапан у прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасьці ў гаспадарках усіх катэгорый узрос на 6,5% (прагноз на год рост на 7-8%), пры гэтым у сельгасарганізацыях вытворчасьць павялічылася на 9,4%.

Прырост інвэстыцый у асноўны капітал склаў 15,6% (гадавы прагноз 16-17%). Уведзена 4 млн. 566,9 тысяч квадратных мэтраў жыльля (на 16,4% менш за леташні паказчык).

Аб’ём перавозкі грузаў транспартам узрос на 5,4%, розьнічны тавараабарот — на 7,5%.

Спажывецкія цэны узрасьлі ў лістападзе 2011 года на 8,1% да кастрычніка і на 104% да сьнежня 2010 года. Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў лістападзе да верасьня павысіліся на 15,6%, да сьнежня 2010 года — на 139,6%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG