Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці праз сацыяльныя сеткі зьбіраюць акцыю пратэсту


Берасьцейская суполка «Лібэртарны супраціў» у сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» абвесьціла пра збор масавай акцыі на галоўнай плошчы гораду 19 сьнежня а 20-й гадзіне.

Падчас гэтай акцыі на ўгодкі прэзыдэнцкіх выбараў арганізатары суполкі мяркуюць вылучыць восем патрабаваньняў, сярод іх адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, кабінэту міністраў і парлямэнту; перадача ўлады часовым саветам; прызначэньне новых выбараў у прэзыдэнты без удзелу Лукашэнкі і выбараў у парлямэнт; вызваленьне ўсіх палітзьняволеных; расьсьледаваньне зьнікненьня палітычных дзеячаў; новае расьсьледаваньне справы аб выбуху ў менскім метро з прыцягненьнем міжнародных адмыслоўцаў; адмена ўказу пра выезд за мяжу раз у 8 сутак; спыненьне вырабу і ўкіду рублёў у эканоміку.

Суполка «Лібэртарны супраціў» улетку каардынавала ў Берасьці маўклівыя акцыі. У суполку запісаныя больш як 1800 чалавек.
XS
SM
MD
LG