Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За локшыну на ганку БТ — штраф 1 мільён 50 тысяч


Суд Першамайскага раёну

Суд Першамайскага раёну

Суд Першамайскага раёну сталіцы аштрафаваў аднаго з актывістаў беларускіх нацыянал-бальшавікоў Дзяніса Сахара на 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў). Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве — 3 сьнежня трое маладых людзей вывалілі вядро варанай локшыны на ганак Белтэлерадыёкампаніі і раскідалі ўлёткі ад імя нацболаў.

Судзьдзя Юры Гарбатоўскі гэтым разам прызнаў, што менавіта Дзяніс Сахар выплеснуў локшыну на ганак. Хаця 9 сьнежня гэты ж судзьдзя разглядаў справу іншага актывіста нацболаў — Яўгена Контуша, якого абвіначвалі ў тых самых дзеяньнях, і адправіў справу Контуша ў міліцыю на дапрацоўку.

Падчас судовых паседжаньняў 8 і 9 сьнежня былі прагледжаны запісы з камэраў назіраньня БТ. Твараў на відэастужцы даволі дрэннай якасьці разабраць было немагчыма, да таго ж сьведкі-міліцыянты блыталіся ў паказаньнях.

12 сьнежня а 7-й раніцы міліцыянты прыйшлі да актывіста нацболаў Дзяніса Сахара, які па камплекцыі падобны да Контуша і таго, хто засьняты на відэастужцы. Дзяніса забралі ў Першамайскае РУУС, пратрымалі ў пастарунку да вечара, каля 17-й гадзіны адвезьлі ў суд і хутка аштрафавалі на 30 базавых.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG