Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэйгерман: падвышаючы мінімальны заробак, урад працягвае жыць не па сродках


Ад 1 студзеня 2012 мінімальны заробак будзе 1 мільён рублёў.

Падвышэньне прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 9 Сьнежань 2011 № 1666.

«Гэта падвышэньне азначае, што ня будуць выкананыя пляны ўтрымаць інфляцыю ў межах 19-22%, пра што казаў Лукашэнка і ўрад. Калі так радыкальна падвышаць мінімальны заробак, то цяжка ўявіць, дзе яны возьмуць патрэбныя грошы, акрамя як з дадатковай эмісіі. Усё гэта наступствы. Афіцыйны Менск атрымаў зьніжкі. І цяпер яны ненастроеныя рабіць гэтыя рынкавыя захады. Яны будуць працягваць жыць не па сродках, як яны самі гэта называюць», — заявіў «Свабодзе» Яўген Прэйгерман, эканаміст, прадстаўнік «Лібэральнага клюбу».

Тэкст урадавай пастановы пакуль не апублікаваны, а ў прэсавай службе ўраду БелаПАН гэтую інфармацыю не пацьвердзілі і не абверглі.

БелТА таксама паведамляе, што ў пастанове замацаваны новы памер пагадзінавага мінімальнага заробку — 5 930 рублёў.

Месячная мінімальная заработная плата за лістапад з улікам індэксацыі складае 925 тыс. 520 рублёў, пагадзінная мінімальная заработная плата — 5 450 рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG