Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць намесьніка кіраўніка МУС Полудня заведзеная крымінальная справа


Яўген Полудзень
Яўген Полудзень

Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу супраць намесьніка міністра ўнутраных спраў, начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўгена Полудня.

Справа распачата 8 сьнежня паводле крымінальнага артыкулу «злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі».

«Генэральнай пракуратурай створана сьледчая група, праводзіцца расьсьледаваньне», — заявілі БелТА у пракуратуры

Раней крыніца «Свабоды» у МУС паведаміла, што Полудня затрымалі супрацоўнікі КДБ .

Прадстаўнік КДБ Аляксандар Антановіч адмовіўся камэнтаваць затрыманьне намесьніка кіраўніка МУС.

Яўгена Полудня добра ведалі ўдзельнікі дэмакратычных акцыяў пратэсту. Менавіта пад ягоным кіраўніцтвам адбываліся масавыя затрыманьні ўдзельнікаў такіх мерапрыемстваў.

Яўген Полудзень уваходзіць у сьпіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу.

Намесьнікам міністра — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Полудзень быў прызначаны 4 жніўня 2009 году.

Раней, камэнтуючы новы закон «Аб масавых мерапрыемствах», які робіць істотна больш жорсткімі правілы правядзеньня апазыцыйных акцый і адкрывае практычна неабмежаваныя магчымасьці для спэцслужбаў і праваахоўных органаў, Яўген Полудзень зазначыў:

«У сувязі зь неабходнасьцю не дапусьціць такіх надзвычайных здарэньняў, якія адбываюцца ў Лібіі, Эгіпце, мы хочам забясьпечыць бясьпеку нашых людзей. Гэта асноўная задача закону»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG