Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму не магу дазволіць кубку кавы штодня? Даведзеныя людзі мараць пра швэдзкую турму, — так адгукнулася на парадачу «Старасьць за кратамі» наведніца нашага сайту Сьвятлана.

«Мне 52. Усё жыцьцё „пахала“ на радзіму. Спачатку на савецкую, потым незалежную беларускую. Ніколі не сядзела. Ніколі не ўчыняла злачынстваў, тым больш на сэксуальнай глебе. Чаму я не магу сабе дазволіць кожны дзень піць хаця б па кубку кавы? Я ня ведаю, што такое салат з садавіны з узьбітай сьмятанкай і нават салат са сьвежай гародніны, акрамя капусты. Мой рацыён больш падобны на рацыён зэка. Трохі смачней, таму што я ў сябе не краду.

Свабода, якой я плачу за гэта, вельмі адносная. Чаму намі, колькі сябе памятаю, кіруюць выключна паханы і вертухаі, а нашы даведзеныя да ручкі людзі мараць пра швэдзкую турму».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG