Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 сьнежня а 7-й раніцы міліцыянты прыйшлі ў кватэру да аднаго з актывістаў беларускіх нацыянал-бальшавікоў Дзяніса Сахара і забралі яго ў пастарунак.

Дзяніс пасьпеў патэлефанаваць калегам, што яго забіраюць, і сувязь зь ім абарвалася, паведаміў «Свабодзе» адзін зь актывістаў аргкамітэту ў стварэньні нацыянал-бальшавіцкай партыі Дзьмітры Сіняк.

3 сьнежня трое маладых людзей вывалілі вядро варанай локшыны на ганак будынку Белтэлерадыёкампаніі і раскідалі ўлёткі ад імя «нацболаў».

На мінулым тыдні міліцыянты па відэакадрах «вылічылі» быццам бы дваіх — Яўгена Контуша і Ўладзіслава Лобава, цэлы дзень трымалі хлопцаў у пастарунку. У судзе Першамайскага раёна два дні разглядалі справу Яўгена Контуша, якога спрабавалі абвінаваціць у дробным хуліганстве.

Аднак з-за супярэчнасьцяў у паказаньнях сьведкаў-міліцыянтаў, якія твараў не запомнілі, а апазналі Контуша толькі па росьце і целаскладзе, суд накіраваў справу назад у праваахоўныя органы на дапрацоўку. Паплечнікі кажуць, што па камплекцыі Дзяніс Сахар падобны да Контуша.
XS
SM
MD
LG