Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скараціць выкід прамысловых газаў нарэшце пагадзіліся ЗША і Кітай


Эўрапейскі Зьвяз назваў «гістарычным прарывам» новую міжнародную дамоўленасьць у праблеме зьмены клімату, дасягнутую на канфэрэнцыі пад эгідай ААН, што завяршылася сёньня ў Дурбане (Паўднёвая Афрыка).

Пагадненьне ўпершыню абавязвае ўсе вядучыя індустрыйныя краіны, уключна з ЗША і Кітаем, да 2020 году скараціць выкід ў атмасфэру прамысловых газавых адыходаў да абумоўленага ўзроўню.

Аднак спэцыялісты-эколягі лічаць, што выкананьне гэтай дамовы ня зможа прадухіліць павышэньне сярэднегадавой тэмпэратуры на плянэце на 3 з паловай градусы, што выкліча ўзмацненьне засухі, паводак, рост колькасьці ураганаў, уздым ўзроўню мора.

Канфэрэнцыя, у якой удзельнічалі прадстаўнікі 194-х краін, доўжылася два тыдні.
XS
SM
MD
LG