Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ Расеі цісьне на арганізатараў пратэстаў у інтэрнэце


У Расеі арганізатар антыкрамлёўскіх групаў у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» Павел Дураў не пайшоў на допыт у пракуратуру Пецярбурга. Цяпер яго могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці.

Раней Дураў паведаміў у Twitter, што да яго зьвярталіся супрацоўнікі ФСБ з просьбай блякаваць ў сетцы «Вконтакте» групы пад назвамі «Спынім «Адзіную Расію», «Народ супраць «Адзінай Расеі» і іншыя суполкі, якія крытыкуюць ўлады і якія ўдзельнічаюць у арганізацыі акцыяў пратэсту супраць фальшаваньняў на выбарах 10 сьнежня. Просьбу ФСБ Дураў адхіліў.

Раней сёньня маскоўскія ўлады дазволілі правядзеньне акцыі апазыцыі супраць фальшаваньняў на выбарах у Дзярждуму. Намер прыйсьці на заўтрашні мітынг выказалі ў сацыяльных сетках каля 30 тысяч чалавек.

Першапачаткова акцыю плянавалася правесьці на цэнтральнай Плошчы Рэвалюцыі, але пазьней лідэры апазыцыі пагадзіліся на вызначанае ўладамі месца на Балотнай плошчы — далей ад цэнтральных вуліцаў і ўрадавых установаў. Узамен маскоўская мэрыя зьняла першапачатковае абмежаваньне на колькасьць удзельнікаў.

Папярэднія пратэсты апазыцыі супраць выбарчых фальшаваньняў былі разагнаныя паліцыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG