Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 сьнежня


Надвор’е

Па краіне – кароткачасовы сьнег, па Берасьцейшчыне – дождж. Месцамі галалёдзіца. Тэмпэратура ад –1 да +4.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск – у межах кампаніі «Будзьма!» пройдзе імпрэза, прысьвечаная 20-годзьдзю дзяржаўнасьці гістарычнай беларускай сымболікі. Пачатак, а 18-й гадзіне па адрасе: вул. Румянцава, 13.

Менск – у залі імя Ларысы Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету пройдзе прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная Менскаму міжнароднаму каляднаму опэрнаму форуму. Пачатак а 15-й гадзіне.

Брусэль – сустрэча эўрапейскіх міністраў транспарту

Мілан – працяг судовых слуханьняў па справе аб сэксуальным кантакце былога прэмх’ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі зь непаўналетняй прастытуткай

Прага – працяг візыту ў сталіцу Чэхіі Далай Ламы

Вашынгтон – сустрэча прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з прэм’ер-міністрам Іраку Нуры аль Малікі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

У 1979 годзе – Палітбюро ЦК КПСС пастанавіла ўвесьці войскі ў Аўганістан.

У 1994 годзе – роўна празь пятнаццаць гадоў, расейскі прэзыдэнт выдаў указ пра выкарыстаньне ўсіх сродкаў для раззбраеньня незаконных збройных фармаваньняў на тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі, пасьля чаго ў Ічкерыю ўводзяцца расейскія войскі і пачынаюцца маштабныя вайсковыя дзеяньні.

У гэты дзень нарадзіліся:

1886 – нарадзілася Юліяна Вітан-Дубейкаўская, беларуская пісьменьніца-мэмуарыстка, нарачоная Івана Луцкевіча, якая напісала кнігу пра гісторыю іхнага каханьня ў Вільні напачатку 20-га стагодзьдзя.

1955 – нарадзілася Ніна Стужынская, беларуская вучоная-гісторык.

У гэты дзень памерлі:

1971 – Давыд Сарноф, амэрыканскі пачынальнік радыё і тэлевяшчаньня. Нарадзіўся Давыд у Менску і чакаў яго лёс выкладчыка талмуда, калі б сям`я ў 1900-м годзе ня зьехала ў Амэрыку. У 1926 годзе Сарноф стварыў нацыянальную радыёвяшчальную кампанію NBC, а ўжо праз год пачаў экспэрымэнтальную тэлетрансьляцыю.

2006 – памерла Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца.

Цытата на памяць

Сонца за хмаркамі ўраньні
Скрылася, болей ня сьвеціць.
Што ж ты мне сэрца параніў,
Найдаражэйшы у сьвеце.

Гэтая песьня на верш Ніны Тарас найбольш папулярная ў выкананьні Данчыка
.

365 дзён таму на сайце Свабоды: дзень ў загалоўках

Пасьля выступу Віталя Рымашэўскага жыхары Гомеля запісваліся ў назіральнікі і БХД


Альтэрнатыўныя кандыдаты зьняпраўджваюць Макея

Над Віцебскам зноў лунаў нацыянальны сьцяг


Прымушаюць галасаваць датэрмінова – інфармуй праваабаронцаў


«Пагоня» назвала Алеся Пушкіна вязьнем сумленьня


Някляеў: “Хто першы паляціць са сваёй пасады, калі на плошчы нешта здарыцца, дык гэта Макей”


Андрэй Саньнікаў сабраў у Горадні самую вялікую аўдыторыю

Цярэшчанка: "Калі зноў абраны прэзыдэнт не скарыстаецца маёй праграмай, наступіць дэфолт"


“Крэмль канчаткова ўпэўніўся, што ня зможа паўплываць на вынікі беларускіх выбараў”


Уладзімер Мышак: “Уладам праўда – страшнейшая ад пісталета”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG