Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 10-11 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Надвор’е

Дождж са сьнегам у суботу, сьнегапад у нядзелю. Вецер парывісты, заходні. Тэмпэратура: -2 – +2.
У гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце:

10 сьнежня

Зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Палац мастацтваў у Менску (вул. Казлова, 3). Пачатак а 10.00.

У Расеі чакаюцца масавыя пратэсты супраць фальсыфікацый на парлямэнцкіх выбарах 4 сьнежня.

Дзень правоў чалавека. 10 сьнежня 1948 году Генэральная Асамблея ААН зацьвердзiла i абвясьцiла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.

11 сьнежня

Адкрыцьцё адрэстаўраванага палацу ў Нясьвіжы.

У Нью-Ёрку перад кватэрай ААН мітынг супраць перасьледу беларускай апазыцыі. Пачатак а 12.00.

Прэзыдэнцкія выбары ў Прыднястроўі (Малдова).
Таксама ў гэты дзень:

10 сьнежня

1520 – Марцін Лютэр публічна спальвае папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачынаецца аддзяленьне ад каталіцызму Рэфарматарскай царквы, якую стануць называць лютэранскай.

1878 – нарадзіўся Мікола Бліадуха, беларускі акадэмік, геоляг. Вывучаў карысныя выкапні Беларусі. Пра вялікі аўтарытэт вучонага сьведчыць тое, што на ягонае пахаваньне ўзімку 1935 году прыйшло вялікае мноства народу. А спачыў акадэмік на менскіх Вайсковых могілках. Ягоны помнік захаваўся, ён падпісаны па-беларуску.

1892 – нарадзіўся Павал Аляксюк, беларускі палітык, радны БНР, старшыня Беларускай вайсковай камісіі, кіраўнік ураду пры штабе генэрала С.Булак-Балаховіча.

1930 – нарадзіўся беларускі паэт і літаратуразнавец Мікола Арочка, аўтар гістарычных паэм «Курганьне», «Крэва», «Судны дзень Скарыны», «Каранацыя Мяндоўга».

11 сьнежня

1610 – загінуў Ілжэдзімітры ІІ, расейскі цар-самазванец. Ён быў настаўнікам у Шклове на Магілёўшчыне, калі яго захапіў вір расейскай палітычнай смуты і ўзьнёс на маскоўскі трон. Неўзабаве аднак ён мусіў уцячы ў Калугу і там у часе паляваньня быў па-здрадніцку забіты.

1876 – на Смаргоншчыне нарадзіўся кампазытар Мечыслаў Карловіч. Пасьля вучобы ў Нямеччыне пасяліўся ў Варшаве, дзе заснаваў свой аркестар, пісаў сымфоніі, у якія шчодра ўключаў беларускія матывы.

2002 – памёр беларускі паэт Сяргей Грахоўскі, вязень сталінскага ГУЛАГу.
Цытата на памяць:

«Жывым, нам трэба пазнаваць сябе,
Ісьці глыбей да цяжкае разгадкі:
Хто мы былі? І хто нашы нашчадкі?
Які наш лёс далейшы ў барацьбе?

Мы – на сваёй зямлі… Заўсёды дома!
Нязрушна, так!.. Хоць ёсьць, вядома, рух:
Даўно нас вучыць твой, Купала, дух
Ісьці праз слова – у самасьвядомасьць!»

Мікола Арочка

365 дзён таму на сайце Свабоды: дзень у загалоўках:

WikiLeaks рассакрэціў пляны Захаду адносна Беларусі

Уладзімер Барадач: За відэазапіс забойства Захаранкі хацелі $200 000

Прыхільнікі Някляева і Саньнікава зладзілі шэсьце ад Акадэміі навук да ГУМу

Лукашэнка прапануе далучыць АДКБ да міратворчых місіяў ААН

Гендырэктар «Пінскдрэва» падаў у адстаўку ў сувязі з трагедыяй

Алесь Пушкін пратэстуе маўчаньнем

Мехрыбан Аліева адхрышчваецца ад сувязі з Лукашэнкам

Пазьняк: “Някляеў адэкватна зразумеў схему псэўдавыбараў”

Нобэлеўская цырымонія ў Осла без ляўрэата

Лёндан: студэнты напалі на прынца
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG